Грамадзянін Польшчы "забыўся" вывезці з Беларусі 25 аўтамабіляў

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, паляк не вывез у належны тэрмін за межы Мытнага саюза раней увезеныя ім 25 легкавых аўтамабіляў. Шкода, нанесеная дзяржаўнаму бюджэту, ацэньваецца ў больш як 260 мільёнаў рублёў.



Па факце ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры вядзецца следства.



Фота — ay.by