Гоначны аўтамабіль выбухнуў на хуткасці звыш 500 км/г (відэа)
Гоначны аўтамабіль выбухнуў на хуткасці звыш 500 кіламетраў за гадзіну і пратараніў агароджу. Здарэнне адбылося ў ЗША ў штаце Нью-Гэмпшыр падчас спаборніцтваў па дрэг-рэйсінгу. Выбух прагучаў праз некалькі секундаў пасля старту. Як піша The Star Daily, гоншчыца Кортні Форс цудам пазбегла сур'ёзных траўмаў. Ужо на наступны дзень яна ўдзельнічала ў спаборніцтвах і заняла прызавое месца.
Фота: NHRA