Гомельскі суд завочна вынес прысуды Стрыжаку і Лявончыку
Суд у РБ завочна вынес прысуды Стрыжаку і Лявончыку / t.me/gomeloblsud/
Гомельскі абласны суд завочна прысудзіў стваральнікам фондаў Bysol і ByHelp Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка да 18 гадоў калоніі і штрафы ў 252 тысячы рублёў кожнаму.
Іншымі фігурантамі справы названыя Яраслаў Ліхачэўскі, Аляксей Кузьмянкоў, Аляксандр Лапко, Аляксандр Падгорны і Аляксандра Жук. Ім завочна прысудзілі па 16 гадоў пазбаўлення волі і па 231 000 рублёў штрафу кожнаму.
Іх абвінавачвалі ў здзяйсненні "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці", сярод якіх — "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", якім у РБ лічаць фонды дапамогі беларусам.