Гомельскі хуліган пашкодзіў на стаянцы пяць аўтамабіляў

Як паведамляе БелаПАН, міліцыянт у ноч з 7 на 8 студзеня вяртаўся дадому пасля дзяжурства. Прыкладна ў 01.30 ён звярнуў увагу на мужчыну, які на неахоўванай стаянцы наносіў пашкоджанні прыпаркаваным аўтамабілям. Хулігана ўдалося затрымаць. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група для далейшага разгляду.



Як стала вядома, раней не асуджаны 33-гадовы мужчына паспеў пашкодзіць пяць аўтамабіляў. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.



Фота — auto.onliner.by