"Гомель" выйграў у "Мінска" з буйным лікам (відэа)

17 траўня прайшла перадапошняя гульня 6-га тура футбольнага чэмпіянату краіны. На сваім полі "Гомель" выйграў у "Мінска" з буйным лікам — 3:0.

Пяць паядынкаў адбылося напярэдадні: "Шахцёр" — БАТЭ — 0:0, "Дынама" Мн — "Граніт" — 1:0, "Белшына" — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:1, "Славія" — "Віцебск" — 4:0.

У панядзелак, 18 траўня, пройдзе гульня паміж "Слуцкам" і "Нафтанам".

Становішча камандаў: БАТЭ — 16 ачкоў (6 гульняў; розніца мячоў 7-0), "Шахцёр" — 12 (6; 9-2), "Дынама" (Мінск) — 11 (6; 9-3), "Граніт" — 11 (6; 7-5), "Нафтан" — 9 (5; 5-2), "Дынама" (Брэст) — 9 (6; 7-7), "Славія" — 8 (6; 8-5), "Белшына" — 8 (6; 7-6), "Тарпеда-БелАЗ" — 7 (6; 6-9), "Гомель" — 7 (6; 6-8), "Віцебск" — 5 (6; 6-12), "Мінск" — 4 (6; 2-7), "Нёман" — 2 (6; 2-9), "Слуцк" — 1 (5; 2-8).

Фота — fcgomel.by