Глыбоцкі падлетак зліваў паліва з расійскіх машын і краў навігатары
Хлопца затрымалі, праводзіцца расследаванне.
Падлетка з Глыбокага злавілі на крадзяжах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.
На сённяшні дзень выяўленыя 15 такіх фактаў, паведамляюць у Глыбоцкай інспекцыі па справах непаўналетніх. Падлетак дзейнічаў у складзе групы, куды ўваходзілі і дарослыя. Яны кралі з аўтамабіляў навігатары, відэарэгістратары, флэшкі, іншыя рэчы, а таксама злівалі паліва.
Факты крадзяжоў выяўленыя ў Глыбоцкім, Шаркаўшчынскім, Браслаўскім, Мёрскім раёнах, у Полацку і нават у расійскім Смаленску. Цяпер падлетак знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Агулам на ўліку ў Глыбоцкай інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзіцца 60 падлеткаў.
Фота — pg13.ru