Гэтай зімой з Мінска вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым летась
Гэтай зімой снегу было вельмі мала / sb.by
Гэтай зімой з Мінска вывезлі ў 530 разоў менш снегу, чым летась. Як паведаміў прадстаўнік Гаррэмаўтадара Арцём Ганчар, гэта крыху больш за 860 кубічных метраў. Мінулай зімой было 460 тысяч кубічных метраў. Розніца вялізная. А прычына ў цёплай зіме.
У сталіцы было выкарыстана каля 10 тысяч тон пяскова-салянай сумесі і каля 50 тысяч тон тэхнічнай солі. Гэта ўтрая менш, чым у 2024-м.
Ганчар сцвярджае, што ў Мінску не было ДТЗ, звязаных з галалёдзіцай.