Гайд па бяспецы: як паводзіць сябе падчас атакі беспілотнікаў
Беспілотнік “Шахед-136” / mil.in.ua
У ліпені гэтага года расійскія беспілотнікі пачалі залятаць на тэрыторыю Беларусі. А 29 жніўня беларуская авіяцыя збіла першы “Шахед” у Ельскім раёне Гомельскай вобласці.
Паколькі мясцовыя ўлады не здолелі папярэдзіць гамельчукоў, а прапагандыст Рыгор Азаронак нават параіў "засунуць у дупу свой тэлефон" і "не пісаць каментары наконт таго, чаго не ведаеш", мы вырашылі скласці для вас дапаможнік пра тое, што рабіць падчас атакі дронаў.
Украінскі Цэнтр стратэгічных камунікацый інфармуе, што падчас набліжэння беспілотнікаў-камікадзэ “Шахед-136” у паветры выразна чуваць гук, падобны на працу рухавіка мапеда або бензапілы.