Галоўным трэнерам ФК "Дынама" (Мінск) можа стаць Душан Вугрын-малодшы

Як піша "Прессбол", новым галоўным трэнерам мінскага футбольнага "Дынама" можа стаць чэшскі спецыяліст Душан Вугрын-малодшы.

Паведамляецца, што апошняе месца яго працы — пльзеньская "Вікторыя". У 2013 годзе Вугрын-малодшы заваяваў з гэтым клубам срэбраныя медалі чэмпіянату Чэхіі, а таксама дайшоў да фіналу нацыянальнага Кубка. Аднак сёлета летам кіраўніцтва клуба адправіла трэнера ў адстаўку. Прычынай стаў нездавальняючы выступ у Лізе Еўропы: у 3-м кваліфікацыйным раундзе "Вікторыя" ў двухматчавым спаборніцтве саступіла румынскаму "Петралулу" (1:1, 1:4).

Нагадаем, у ранейшага галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Уладзіміра Жураўля скончыўся кантракт і кіраўніцтва клуба не стала падаўжаць дамову.

Раней таксама паведамлялася аб тым, што новым трэнерам сталічнага клуба можа стаць украінец Юрый Максімаў.

Фота — pressball.by