Футбольны матч у Мінску не адбудзецца "па стане здароўя гасцявой каманды"
Таварыскі футбольны матч у Мінску не адбудзецца "па стане здароўя гасцявой каманды". У ім у пятніцу на стадыёне "Дынама-Юні" мусілі згуляць мінскае "Дынама" і "Днепр-Магілёў". Пра прычыну адмены паядынку паведаміла прэс-служба дынамаўцаў.
"Днепр-Магілёў", клуб першай лігі беларускага чэмпіянату, у сацсетках адмену матчу патлумачыў "няпростай эпідэміялагічнай абстаноўкай", але не стаў удакладняць — у камандзе ці ў сталіцы.
vk.com/mogilevskiydnepr