Футбольнага трэнера Васіля Хамутоўскага арыштавалі на 13 сутак
Васіль Хамутоўскі / dynamo.kiev.ua
Беларускі трэнер футбольнага клуба "Львоў" Васіль Хамутоўскі атрымаў 13 сутак. Як паведамляе by.tribuna.com, такі прысуд яму вынеслі па абвінавачанні ў перасылцы матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Як распавядала Еўрарадыё, 44-гадовага спецыяліста затрымалі ў Мінску пасля вяртання з-за мяжы. Паведамлялася, што хамустоўскі прыехаў у Беларусь, каб зрабіць аперацыю на калене. Паведамлялася, што спартоўцу пагражае крымінальная справа.