Футбалістаў Нігерыі дыскваліфікавалі пажыццёва за матчы з феерычным лікам

Над двума клубамі — "Плата Юнайтэд Фідэрс" і "Поліс Машын" навісла пагроза пераходу ў ніжэйшую лігу. Перад заключным матчам каманды набралі роўны лік ачкоў, і няўдачнік вызначаўся ў завочным супрацьстаянні з улікам розніцы забітых і прапушчаных мячоў.



Абодва матчы, якія правялі клубы, завяршыліся з неверагодным лікам: каманда "Поліс Машын" разграміла "Бубаяра" — 67:0, а каманда "Плата Юнайтэд Фідэрс" — "Акурбу" — 79:0.



У футбольнай федэрацыі Нігерыі не сумняюцца, што абодва матчы былі дамоўнымі, перадае ВВС. Так, камісія падлічыла, што адзін гулец "Плата Юнайтэд Фідэрс" забіў за матч 14 галоў, а "Поліс Машын" змудрылася на працягу адной хвіліны адправіць у браму сапернікаў чатыры мячы.



Камісіі пажыццёва дыскваліфікавала ўсіх гульцоў і кіраўніцтва камандаў, якія зладзілі гэтае шоў. Самі клубы адхіленыя ад удзелу ў чэмпіянаце на 10 гадоў.



Фота — armsport.am