Францыя афіцыйна абвесціць прызнанне Палесцінскай дзяржавы

Эманюэль Макрон

Эманюэль Макрон / France Televisions/Handout via REUTERS

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон афіцыйна выступіць з прызнаннем Палесцінскай дзяржавы. Ён зробіць гэта ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН.

"Будучы верным свайму гістарычнаму абавязку па забеспячэнні справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе, я прыняў рашэнне аб прызнанні Францыяй Дзяржавы Палесціна.

Неабходна неадкладна ўсталяваць перамір’е, вызваліць усіх закладнікаў і аказаць масіраваную гуманітарную дапамогу насельніцтву Газы", – напісаў Макрон у сваім акаўнце ў сацсетцы Х.

На гэтую заяву адрэагавалі ў Ізраілі. Прэм’ер-міністр Нетаньяху назваў гэты крок "узнагародай за тэрарызм". А кіраўнік МЗС Ізраіля назваў рашэнне Макрона абсурдным.

Негатыўна ацанілі гэтую заяву і Штаты. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што "безадказнае рашэнне Макрона толькі служыць прапагандзе ХАМАС і зрывае мірны працэс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.