Іран, Ізраіль і ЗША — хто вядзе свет да вялікай вайны? Эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе выходзіць на новы ўзровень. Пасля авіяўдараў ЗША па іранскіх ядзерных аб'ектах Тэгеран пагражае тэрактамі, а Ізраіль працягвае рабіць удары па іранскай інфраструктуры. Прэзідэнт Трамп, які абяцаў быць "міратворцам", рызыкуе ўцягнуць Амерыку ў поўнамаштабную рэгіянальную вайну — і ўнутры краіны гучыць усё больш трывожных галасоў, у тым ліку ад яго ўласных саюзнікаў.

У эфіры разбярэмся, чаму Іран не так проста зламаць ваеннай сілай, якія мэты пераследуе Тэгеран у дзеяннях у адказ, і як мяняецца баланс сіл у рэгіёне. Таксама абмяркуем, што стаіць за палітычнымі заявамі Трампа і чаму нават у ЗША расце неспакой — ці не ператвараецца адзінкавы ўдар у пачатак зацяжнога канфлікту, які ўжо не спыніць?

Госця Еўрарадыё — паліталогія і кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава.

Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.