Французы збіраюць для Пуціна “кошык з прысмакамі” (відэа)
Прадпрымальнікі з Правансу смяюцца з забароны расійскіх уладаў на еўрапейскія далікатэсы.
У панядзелак дасціпныя фермеры вырашылі арганізаваць флэшмоб і сабраць для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прадукты — аліўкавы алей, сыры, анчоўсы і віно — усё, чаго зашмат у Францыі, а ў Расіі — няма.
Французы ўжо прыдумалі і спосаб перадачы: каб пазбегнуць для прадуктаў да прэзідэнцкага стала сертыфікацыі, мытнага і санітарнага кантролю, кошыкі з ежай абяцаюць перадаваць расійскім уладальнікам буйных яхт, якіх традыцыйна шмат на Лазурным узбярэжжы, перадае ТСН.