Як ідзе будаўніцтва новага стадыёна БАТЭ (фота, відэа)
Ужо блізкая фінальная стадыя, работы ідуць амаль круглыя суткі.
Нагадаем, хатняя арэна футбольнага клуба БАТЭ будуецца па праекце адной са славенскіх кампаній. Стадыён будзе знаходзіцца на ўездзе ў Барысаў з боку сталіцы, яго трыбуны змесцяць больш за 13 тысяч гледачоў.
Будаўніцтва мусіць быць завершанае гэтым летам. Работы на аб'екце ідуць амаль круглыя суткі, адзначае газета "Прессбол", журналісты якой зрабілі фота- і відэарэпартаж з будоўлі.














Фота — Прессбол