Фотафакт: Як расіяне маскіруюць аўтамабільныя нумары ў Беларусі
Каб камеры не фіксавалі парушэнні, усходнія суседзі выдумляюць розныя хітрыкі.
Белы Cadillac, зарэгістраваны ў Маскоўскай вобласці (50-ы рэгіён на нумары), заўважылі на паркоўцы каля Палаца спорту ў Мінску, калі там праходзіў Чэмпіянат Еўропы па боксе.
Уладальнік аўто зацёр нумар “в 787 вх”, у выніку чаго ў яго атрымалася “р 737 ру”.
У Расіі вядомыя розныя спосабы схаваць нумары ад камер, што фіксуюць парушэнні. Адзначым, што за падобнае парушэнне ў суседняй краіне забіраюць правы на 3 месяцы. А сам спосаб не заўсёды ратуе ад камер, якія вызначаюць нумар не толькі па фарбе, але і па выпукласцях.