Расійскі рэпер Face на канцэрце заклікаў Макса Каржа вызначыцца з пазіцыяй

Рэпер Face

Рэпер Face / Sergei Savostyanov / ТАСС / REUTERS

Расійскі рэпер Face (сапраўднае імя – Іван Дромін) выступіў на варшаўскім фестывалі READY FEST і са сцэны звярнуўся да Макса Каржа, заклікаўшы яго заняць ясную пазіцыю і “не сядзець на двух крэслах”. Face адзначыў, што беларусы, рускія і ўкраінцы збіраюцца разам на канцэртах, нягледзячы на вайну, і музыкант можа дапамагчы ім зразумець адзін аднаго.

Face нагадаў пра трагедыю вайны і заклікаў да шчырасці ў словах: "Макс, па-братэрску, кажы як ёсць, хопіць віляць хвастом". Паводле рэпера, адкрытасць артыстаў важная для людзей і дапамагае спыніць разбуральныя канфлікты.

Раней Макс Корж 9 жніўня таксама даваў канцэрт у Варшаве і звяртаўся да гледачоў з заклікам "Спыні вайну", падкрэсліваючы, што ніхто не павінен гінуць у акопах, і што бацькі не выхоўваюць дзяцей для таго, каб аддаць іх на забойства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.