Мужчына ў Стаўбцоўскім раёне падавіўся сардэлькай

Мужчына ў Стаўбцоўскім раёне падавіўся сардэлькай.

Мужчына ў Стаўбцоўскім раёне падавіўся сардэлькай.

У адной з вёсак Стаўбцоўскага раёна ад асфіксіі загінуў 53-гадовы мужчына.

Жонка выклікала міліцыю і хуткую дапамогу, але ўжо нічога нельга было зрабіць. Эксперты, якія прыехалі на месца трагедыі, не выявілі прыкмет цялесных пашкоджанняў.

У выніку экспертызы высветлілася, што прычынай смерці стала "механічная асфіксія ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў староннім целам, а менавіта кавалкам каўбаснага вырабу з абалонкай".

Акрамя таго, у крыві было выяўлена 3,6 праміле алкаголю. Гэта азначае, што перад тым як падавіцца, мужчына моцна выпіў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.