Фотафакт: у Мінскім раёне перакуліўся грузавік

Фотафакт: у Мінскім раёне перакуліўся грузавік

У Мінскім раёне перакуліўся грузавік МАЗ. Здарэнне адбылося раніцай 11 траўня ў вёсцы Навасёлкі. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС. 30-гадовага кіроўцу з кабіны вызвалялі ратавальнікі. Ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Пра прычыну здарэння прэс-служба МНС не паведамляе.

Як стала вядома, на павароце кіроўца выбраў няправільную хуткасць, што і стала прычынай здарэння.

Фотафакт: у Мінскім раёне перакуліўся грузавік
Фота: 112.by