Фотафакт: раварыстам зноў дазволілі ездзіць па Брэсцкай крэпасці

Нагадаем, што знакі "Рух ровараў забаронены" з'явіліся на тэрыторыі мемарыялу сёлета ў ліпеня. Кіраўніцтва тлумачыла, што “некультурныя ездакі” нібыта замінаюць праводзіць экскурсіі. Такое рашэнне выклікала неадназначную і ў большай ступені негатыўную рэакцыю з боку брэстаўчанаў.



Ініцыятыву з забаронай таксама не падтрымаў і губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар. Як вынік — у жніўні было вырашана распрацаваць маршруты для раварыстаў, а таксама ўсталяваць некалькі велапарковак, паведамляе сайт brestcity.com.