Фота і відэа затрымання ў Мінску падчас атрымання хабару
54-гадовы мужчына за грошы абяцаў вырашаць пытанні з прасоўваннем у чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
У Мінску міліцыя затрымала 54-гадовага мужчыну, жыхара сталіцы, які за грошы абяцаў вырашаць пытанні з прасоўваннем у чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і будаўніцтве кватэры. Атрыманую валюту ён перадаваў у якасці хабараў службовым асобам. Ад адной з жанчын згаданы мужчына атрымаў 7 тысяч долараў.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікі затрымалі і супольніка зламысніка, які за здзяйсненне аналагічных дзеянняў атрымаў 6 тысяч долараў. Распачатыя крымінальныя справы. Затрыманым пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.


Фота: guvd.gov.by