Financial Times зноў уключыў Ціханоўскую ў спіс самых уплывовых жанчын свету
Святлана Ціханоўская сёлета ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын свету, які склаў часопіс Financial Times.
У гэты спіс сёлета ўвайшлі таксама гендырэктар General Motors Мэры Бара, спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі, прэзідэнтка Тайваня Цай Інвэнь, тэнісістка Наомі Осака, актрыса Скарлет Ёхансан ды іншыя.
Дарэчы, у спісе самых уплывовых жанчын года, складзеным Financial Times, Ціханоўская была і летась. Тады ў яго трапілі 12 жанчын, у тым ліку навукоўца кампаніі Biontech Озлем Турэчы, якая распрацоўвае вакцыну ад каранавіруса.