Фестываль рэтра-аўтамабіляў праходзіць у Мінску
Міжнародны злёт аматараў старадаўніх аўто праходзіць у беларускай сталіцы ўжо ў шосты раз.
Сёлета ў ім удзельнічаюць госці з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. Сярод заяўленых на фестываль мадэляў ёсць нават Ford model T 1924 года (гл. фота). Асноўную ж масу складуць аўтамабіль 1950-1960-х гадоў.
Пачаўся фестываль з параду рарытэтнай тэхнікі, якая калонай праехала ад стэлы “Мінск — горад-герой” да Кастрычніцкай плошчы. Цяпер у парку атракцыёнаў “Дрымлэнд” праходзіць выстава аўтамабіляў, якую можа паглядзець кожны ахвотны.
Фестываль рэтра-аўтамабіляў разлічаны на два дні — 11 і 12 траўня. У другі дзень мерапрыемства ўдзельнікі размесцяць экспазіцыю ў гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”, інфармуе сайт abw.by.