"Феерверк" з балонаў з мантажнай пенай стварыўся пры аварыі на М-1 (фота)

9 чэрвеня на трасе М-1 у Талачынскім раёне Віцебшчыны адбылося ДТЗ, на якое выклікалі ратавальнікаў. На месцы здарэння яны пабачылі дзіўную карціну. Як паведамляе прэс-служба МНС, на дарозе гарэлі 240 балончыкаў з мантажнай пенай, якія вываліліся з прычэпа аўтамабіля ДАФ. Фура перавозіла балончыкі вагой па 750 грамаў у кардоннай упакоўцы па 12 штук. Агульная загрузка аўтамабіля складала 17 тон.

Выявілася, што аўтамабіль ДАФ з польскімі нумарамі сутыкнуўся па датычнай з грузавіком "Сканія" з расійскімі нумарамі. У выніку з прычэпа вывалілася мантажная пена і загарэлася.

Пажар удалося ліквідаваць у лічаныя хвіліны. Пры здарэнні пашкоджаны тэнт аўтамабіля ДАФ і знішчаныя 240 балонаў мантажнай пены.

Пацярпелых няма.

Фота — mchs.gov.by