Фанаты ФК “Гомель” запалілі фаеры і выбеглі на поле на матчы ў Смалявічах

Фанаты ФК “Гомель” запалілі фаеры і выбеглі на поле на матчы ў Смалявічах

Фанаты “Гомеля” ў гасцявым матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе адзначыліся дэмаршам. Іх каманда гуляла на выездзе са “Смалявічамі-СТІ”. Калі госці забілі чацвёрты гол у браму гаспадароў, фанаты запалілі фаеры і на некалькі хвілінаў выбеглі на поле.

Гульню давялося прыпыніць. АМАП затрымаў некалькіх заўзятараў гасцей, пасля чаго матч аднавіўся.

Вынік матчу — 4:0 на карысць “Гомеля”, які сёлета апусціўся з вышэйшай лігі ў першую.