Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбуналу для расійскіх ваенных злачынцаў
Еўрапарламент падтрымаў рэзалюцыю, якая заклікае стварыць спецыяльны трыбунал для расійскіх ваенных злачынцаў. Пра гэта ў Твітары паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.
"Разам мы прыцягнем расійскае кіраўніцтва да адказнасці", — напісаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.
Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікае прыняць усе неабходныя меры, каб расійскі і беларускі рэжымы адказалі за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд і агрэсію.
Таксама Еўрапарламент заклікае распаўсюдзіь на беларускі орэжым усе санкцыі, уведзеныя супраць Расіі. Еўрадэпутаты заклікаюць расследаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, прапаноўваюць краінам ЕС актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асобаў, адказных за гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.