Эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі часова прыпыняюць працу
 
  Часова прыпыняюць працу візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі, паведамляе візавы пасярэднік VFS Global.
У гэтых цэнтрах можна было падаць дакументы на эстонскую, фінскую ці шведскую Шэнгенскую візу.
З 14 чэрвеня працу часова спыняць візавыя цэнтры ў Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве і Пінску. А з 15 чэрвеня закрыецца цэнтр у Мінску.
Перапынак абвешчаны на тры тыдні. Аднавіць прыём дакументаў на "Шэнген" у візавых цэнтрах Эстоніі плануецца 5 ліпеня.
Раней у Беларусі спынілі працу латвійскі візавы цэнтр і візавы цэнтр Іспаніі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
