Візавы цэнтр Іспаніі ў Беларусі зачынены нават для выдачы пашпартоў
 
  Іспанскі візавы цэнтр у Беларусі зачыніўся і не выдае нават пашпарты з ужо пастаўленымі візамі. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале ўстановы.
Прычынай называецца абмежаванне доступу ў памяшканне з боку арэндадаўцы — ТАА "ЮкейДЕВЕЛОПМЕНТ". Кліентам прапануюць для вяртання сваёй маёмасці звяртацца да арэндадаўцы офіса або ў дзяржорганы.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
