ЕС заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

Вікторыя Кульша

Вікторыя Кульша / spring96.org

Еўрасаюз заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць палітзняволеную Вікторыю Кульшу, чый тэрмін зняволення некалькі разоў падаўжалі пасля арышту ў 2020 годзеа.

Адпаведную заяву прэс-сакратара па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Аніты Хіпер апублікавала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што за час перабывання ў калоніі стан здароўя Вікторыі сур'ёзна пагоршыўся. Цяпер 43-гадовая жанчына чакае ў СІЗА №3 Гомеля свой чарговы суд за нібыта непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Як стала вядома напярэдадні, нядаўна яна абвясціла бестэрміновую галадоўку.

Вікторыю Кульшу затрымалі ў 2020 годзе. Жанчыну абвінавацілі ў "грубым парушэнні грамадскага парадку" і асудзілі. Пасля першага тэрміну яна не выйшла на волю: ёй тройчы падаўжалі тэрмін зняволення, вінавацячы ў непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.