Палітзняволеная Вікторыя Кульша абвясціла бестэрміновую галадоўку

Вікторыя Кульша

Вікторыя Кульша

Бестэрміновую галадоўку абвясціла палітзняволеная Вікторыя Кульша, якую будуць судзіць пяты раз.

Жанчына мусіла выйсці на волю ў красавіку 2025 года, калі ў яе закончыўся тэрмін чарговага прысуду. Аднак замест вызвалення Кульшу перавялі ў гомельскі СІЗА №3. На яе чарговы раз пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Раней яе ўжо тройчы судзілі па гэтым артыкуле, кожны раз прызначаючы пазбаўленне волі.

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у сацсетках паведаміла, што ў СІЗА Вікторыя Кульша абвясціла бестэрміновую галадоўку.

"Вікторыя з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне", — паведаміла Шарэнда-Панасюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.