ЕС можа прыпыніць санкцыі супраць Лукашэнкі з 12 кастрычніка

ЕС можа прыпыніць санкцыі супраць Лукашэнкі з 12 кастрычніка

Еўрасаюз можа прыпыніць дзеянне санкцыяў у дачыненні Беларусі на чатыры месяцы, перадае REUTERS са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Паводле агенцтва, будуць у тым ліку прыпыненыя абмежавальныя захады, уведзеныя ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі. Іх могуць зняць на чатыры месяцы пасля таго, як пройдуць выбары. У залежнасці ад іх вынікаў будзе прынятае адпаведнае рашэнне.

Санкцыі таксама могуць прыпыніць у дачыненні да 140 асобаў. Тым не менш ЕС пакіне на разгляд санкцыі, якія абнаўляюцца кожны кастрычнік цягам апошніх пяці год. Ваеннае эмбарга застанецца.