Эрдаган не перамог у першым туры выбараў у Турцыі
У Турцыі будзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў / Reuters
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі, які прайшоў 14 траўня, не выявіў пераможцу. У Рэджэпа Эрдагана на цяперашні момант — 49,35% галасоў, у Кемаля Кылычдараглу — 45%, перадае турэцкі тэлеканал TRT. Афіцыйна адкрыта 99,38% скрынак для галасавання, падлічана 86,28% бюлетэняў.
Другі тур выбараў прызначаны на 28 траўня.
Эрдаган з'яўляецца прэзідэнтам Турцыі з 2014 года, да таго ён быў прэм'ер-міністрам.