Экзамены і канікулы — бацькі трацяць розум. Эфір з псіхолагам

Сямейны псіхолаг Ганна Матуляк

Сямейны псіхолаг Ганна Матуляк / fecebook.com

Навучальны год вось-вось скончыцца. Адны школьнікі з нецярпеннем чакаюць летніх канікул, іншыя — рыхтуюцца да выпускных і ўступных выпрабаванняў.

Бацькі перажываюць.

Якія псіхалагічныя нагрузкі адчуваюць школьнікі і абітурыенты ў перыяд экзаменаў і як мамы і таты могуць дапамагчы ім з гэтым справіцца? Наколькі важна даваць дзецям магчымасць самастойна выбіраць будучую прафесію і што рабіць, калі здаецца, што ім нічога не цікава? Як дапамагчы дзецям убачыць няўдачы не як канец свету, а як магчымасць для росту і развіцця? І як не звар'яцець бацькам на летніх вакацыях?

Падрабязней пра гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з дырэктаркай Інстытута сучаснай псіхатэрапіі ў Вільні Ганнай Матуляк.

У другой частцы інтэрв'ю са спецыялісткай пагаворым пра ўчынкі людзей, якія баяцца ўласных слабасцяў, і скрыню, у якую беларусы могуць адпраўляць свае траўміруючыя гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.