Экс-старшыню “Белнафтахіма” абвінавачваюць ва злоўжыванні ўладай

Яна распачатая паводле артыкула 424 “Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы. Інфармацыя пра арышт старшыні канцэрну Ігара Жыліна з’явіліся ў інтэрнэце вечарам 2 ліпеня. Раней прэс-сакратар “Белнафтахіма” адмовілася камэнтаваць арышт Жыліна.

Пра магчымы арышт Жыліна ўскосна сведчыць і той факт, што на сайце “Белнафтахіма” у раздзеле “Кіраўніцтва” насупраць пасады старшыні стаіць прочырк, ёсьць толькі імёны трох намеснікаў. У той жа час на пачатку ліпеня сайт размясціў віншаванне кіраўніка канцэрна з нагоды Дня незалежнасці.