Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на пяць гадоў турмы

Нікаля Сарказі

Нікаля Сарказі / AFP

Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на пяць гадоў турмы з адтэрміноўкай.

Як пішуць французскія СМІ, суд прызнаў яго вінаватым у злачыннай змове дзеля атрымання сродкаў на прэзідэнцкую кампаніі 2007 года ад рэжыму лівійскага дыктатара Муамара Кадафі.  

Разам з тым палітыка апраўдалі па іншых эпізодах абвінавачання — утойванні крадзяжоў і пасіўнай карупцыі.

Сарказі адбудзе свой тэрмін у турме, нават калі падасць апеляцыю. Аднак паколькі прысуд вынесены з адтэрміноўкай, адразу пад варту яго не возьмуць. На працягу месяца палітыка выклічуць у пракуратуру, дзе і паведамяць дату заключэння пад варту.

Таксама Сарказі будзе вымушаны заплаціць штраф 100 тысяч еўра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.