У Францыі з'явіцца новая дзяржава
Францыя / Shutterstock
Палітычныя сілы Францыі дамовіліся аб стварэнні дзяржавы Новая Каледонія. Заморская частка краіны будзе мець аўтаномію, але не атрымае поўную незалежнасць.
Як паведамляе Politico, кампраміс быў дасягнуты 12 ліпеня ў Бужывала, прыгарадзе Парыжа, і стаў вынікам перамоваў, што цягнуліся больш за дзесяць дзён.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон вітае гэтую "гістарычную дамову" і падкрэслівае, што яна з'яўляецца крокам да ўмацавання даверу і стабільнасці ў рэгіёне.