Экс-начальніка Клімавіцкага райаддзелу міліцыі пасадзілі на 11 гадоў

Як паведамляе Радыё "Свабода", былы падпалкоўнік міліцыі, імя якога не называецца, вымагаў такую суму ад грамадзяніна Расіі. За гэта міліцыянт абяцаў, што расіянін пазбегне крымінальнай адказнасці. Следства выявіла, што былы начальнік райаддзелу і два ягоныя падначаленыя набралі хабару больш як на 2 мільярды рублёў.



Суд пастанавіў канфіскаваць у былога міліцыянта ўсю маёмасць, пазбавіць звання падпалкоўніка, а таксама права займаць дзяржаўныя пасады. Два ягоныя падзельнікі атрымалі 9 і 8 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — job-sbu.org