Эдуарда Малафеева не пусцілі ў ложу прэсы на матчы БАТЭ — "Дынама" Мінск
Прычынай стала адсутнасць акрэдытацыі ў легендарнага трэнера.
Кур'ёзны выпадак здарыўся 29 красавіка падчас футбольнага матча "Дынама" Мінск — БАТЭ на сталічным стадыёне "Трактар". Былога галоўнага трэнера "Дынама" і зборнай СССР Эдуарда Малафеева, які працуе цяпер у трэнерскім штабе ФК "Пецярбург", не пусцілі ў ложу для прэсы.
Супрацоўнікі арэны спынілі 72-гадовага спецыяліста, заявіўшы, што ў яго няма неабходнай акрэдытацыі для прэсы, інфармуе "Прессбол".
Дарэчы, гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць БАТЭ. Дзякуючы гэтаму барысаўскі клуб стаў фіналістам Кубка Беларусі.