Дзяўчыну, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за "садзейнічанне экстрэмізму"
Рэпрэсіі ў Беларусі / t.me/gomeloblsud/
У Рэчыцы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" асудзілі 25-гадовую Галіну Анушчанка. Невядомыя ні сутнасць абвінавачанняў, ні дакладны прысуд, толькі тое, што Галіне, верагодна, прысудзілі "хатнюю хімію", піша "Наша Ніва".
У 2018‑м Галіна скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці "лабарант хімічнага аналізу, гальванік". Неўзабаве дзяўчына нарадзіла дачку. Пасля выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Нядаўна ў сацсетках яна выкладала фота немаўляці.