Дзяўчыну-менеджара турагенцтва падазраюць у прысваенні чужых грошай
Здарэнне адбылося ў Гродне. Супрацоўніца аднаго з турыстычных агенцтваў атрымала грошы ад кліента і перавяла частку іх сястры за мяжу.
У Гродне дзяўчыну-менеджара аднаго з турыстычных агенцтваў падазраюць у прысваенні чужых грошай. Яна атрымала ў два этапы ад кліента больш за 40 мільёнаў рублёў. Гэта была аплата турыстычнага тура. Палову з сумы дзяўчына пакінула сабе.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, грошы падазраваная ўзяла пад распіску, абяцала вярнуць у тры этапы. Калі ж прыйшоў час іх аддаць, яна заявіла, што нічога не брала. Пасля гэтага ёй пачалі займацца праваахоўнікі. Менеджар прызналася, што грошы перавяла ў Казахстан сваёй роднай сястры.
Распачатая крымінальная справа.
Фота: Мінск-навіны