Дзве жанчыны загінулі ў аўтааварыі ва Уздзе

Дзве жанчыны загінулі ў аўтааварыі ва Уздзе

Дзве жанчыны загінулі ў аўтааварыі ва Уздзе (Мінская вобласць). Трагічнае здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў суботу, 5 сакавіка. "Рэно-Меган", у якім жанчыны ехалі як пасажыркі, на скрыжаванні вуліц сутыкнуўся з грузавіком. 30-гадовая кіроўца легкавіка і яе паўтарагадовая дачка, якая ў момант аварыі знаходзілася ў салоне ў дзіцячым аўтакрэсле, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Адзначаецца, што "Рэно-Меган" здзяйсняў левы паварот, а МАЗ ехаў насустрач, паведамляе БЕЛТА.