Дзве мінскія медсястры выдалі за 2 гады 200 "ліпавых" даведак
Іх кліентамі былі работнікі сферы грамадскага харчавання, буфетаў, крамаў сеткі "Еўраопт".
Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Мінскага раёна справу на дзвюх медработніц паліклінікі Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Іх вінавацяць у падробцы і збыце афіцыйных дакументаў.
Як паведамляе БелаПАН, 37-гадовая і 38-гадовая жанчыны вырабілі і збылі за грошы на працягу 2011 і 2012 гадоў каля 200 падробленых медыцынскіх даведак аб стане здароўя. 37-гадовую медсястру вінавацяць таксама ў дапамозе пры вырабе і збыце падробленых медычных штампаў і пячатак.
Заканадаўства прадугледжвае для іх пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышт ад трох да шасці месяцаў, або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да трох гадоў.
Фота — syl.ru