Дзве маленькія дзяўчынкі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі дзве дзяўчынкі / Следчы камітэт
На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагедыя адбылася зранку 23 траўня ў вёсцы Амелянец.
Пры ліквідацыі пажару ў прыватным доме знайшлі целы дзвюх маленькіх дзяўчынак. Адной было 6 месяцаў, другой — 3 гады.
На месцы здарэння працуюць следчыя. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 304 (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць) Крымінальнага кодэкса.
Разглядаюцца некалькі версій узнікнення пажару — у тым ліку кароткае замыканне і занесеная крыніца агню. Устаноўлена, што на момант узгарання дзеці былі дома адны.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.