Расійскім ударам паранены ўкраінец, які перажыў 3 гады палону, яго сын загінуў

Наступствы ўдару па Запарожжы / тг-канал кіраўніка Запарожскай адміністрацыі
У ноч на 10 кастрычніка расійскія войскі нанеслі чарговы масіраваны ўдар ракетамі і дронамі па Украіне. Найбольш пацярпелі Кіеў, Крамянчук, Запарожжа і Днепрапятроўская вобласць.
Паведамляецца, што расіяне запусцілі ў гэтую ноч больш за 30 ракет і больш за 450 беспілотнікаў. Асноўнымі іх цэлямі былі аб'екты энергетыкі.
У Запарожжы пад расійскім абстрэлам быў паранены мужчына, які перажыў тры гады палону і толькі сёлета вярнуўся ва Украіну, піша hromadske.ua. Цяпер за яго жыццё змагаюцца лекары. А вось яго сямігадовага сына выратаваць не ўдалося — хлопчык загінуў.
Як заявіў Уладзімір Зяленскі, у выніку начнога расійскага ўдару па ўсёй Украіне пацярпелі 20 чалавек, загінула адно дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.