Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў венгр Ласла Краснахоркаі
Ласла Краснахоркаі / Нобелеўскі камітэт
У Стакгольме 9 кастрычніка абвясцілі імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Ім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахоркаі.
Як заявіў Нобелеўскі камітэт, пісьменнік атрымаў узнагароду "за пераканаўчую і прароцкую творчасць, якая ва ўмовах апакаліптычнага тэрору зноў пацвярджае сілу мастацтва».
Ласла Краснахоркаі нарадзіўся ў 1954 годзе. Першы твор ён напісаў у 1977 годзе. Славу пісьменніку прынёс раман "Сатанінскае танга", які выйшаў у 1985 годзе. Некаторыя творы Краснахоркаі экранізаваныя. У 2015 годзе ён атрымаў прэмію Букера.
Сьюзан Зонтаг назвала яго майстрам апакаліпсісу, якога "можна натхнёна параўнаць з Гогалем і Мелвілам".