Панк-дыпламатыя: як нашы Dzieciuki на еўрапейскую сцэну выходзяць — эфір

Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч

Алесь Дзянісаў і Пётр Дудановіч / Еўрарадыё

Ужо не першы раз беларускія панкі з гурта Dzieciuki ладзяць цікавыя калабы з гуртамі з іншых краін. Гэтым разам супольны выступ ладзіцца з чэшскім хардкор/панк гуртом The Neunikneš. Прычым канцэрт будзе не толькі ў Варшаве. Увогуле, беларускія музыканты і гурты даволі актыўна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую (і не толькі) музычную плынь. Усё часцей ладзяцца не толькі выключна беларускія фэсты, але і атрымліваюць запрашэнні на фестывалі еўрапейскія. Ладзяць не толькі сумесныя канцэрты з еўрапейскімі гуртамі, але і запрашаюць мясцовых музыкаў у свае каманды ці на запісы новых песень.

Чым адметныя музыкі з гурта The Neunikneš і як з імі лёс звёў Dzieciukоў? Ці складана арганізаваць у краінах Еўропы выступ для беларускіх гуртоў і ці ёсць да іх цікавасць у еўрапейскага слухача? Што адбываецца з беларускай музыкай у эміграцыі і як прызнанне экстрэмістамі ўплывае на творчасць музыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае удзельнік гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў і арганізатар канцэртаў Пётр Дудановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.