Пра вайну і палітыку: эфір з добраахвотнікам і дэлегатам КР “Лахвічам”

Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
Спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа замірыць Расію і Украіну не даюць вынікаў, і таму баі там працягваюцца. І па-ранейшаму ў абароне Украіны ад расійскіх акупантаў бяруць удзел і беларускія добраахвотнікі. А некаторыя з іх яшчэ паралельна і грамадскай дзейнасцю займаюцца. Напрыклад, з’яўляюцца дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Вось толькі чым далей, тым больш скепсісу чуваць у словах байцоў (ці ветэранаў) адносна і Каардынацыйнай рады, і іншых палітычных структур дэмсіл…
Што адбываецца на фронце і ці сапраўды камандаванне ЗСУ робіць усё, каб беларускія добраахвотнікі не фармавалі свае структуры ў войску? Што адбываецца ў каардынацыйнай радзе і чаму “Лахвіч” мінімізаваў сваю працу там? Ці верыць у магчымасць стварэння беларускіх мілітарызаваных структур за мяжой і як ставіцца да прапаноў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя белаоусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.