Дзмітрый Калдун стаў прафесійным футбалістам
Пакуль не зусім зразумела, як часта ён будзе выходзіць на поле.
Папулярны спявак Дзмітрый Калдун стане гульцом футбольнай каманды “Дняпро” з Рагачова, якая выступае ў другой лізе чэмпіяната Беларусі. У хатнім матчы супраць шклоўскага “Спартака” ён будзе выступаць за рагачоўскую каманду на пазіцыі форварда.
Праўда, цяжка сказаць, як часта ён будзе выступаць у асноўным складзе каманды, бо ў артыста даволі шчыльны гастрольны графік. Але кіраўніцтва каманды не разглядае Калдуна як сур’ёзнае ўзмацненне і спадзяецца, што яго ўдзел паспрыяе папулярызацыі футбола, піша football.by
Фота: Bymedia