Дзмітрый Калдун будзе гуляць на чэмпіянаце краіны за ФК "Рагачоў"

Футбольны клуб "Рагачоў" заявіў для ўдзелу ў чэмпіянаце краіны эстраднага спевака Дзмітрыя Калдуна, піша "Прессбол". Клуб гуляе ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Мяркуецца, што спявак выйдзе на поле ў хатнім матчы "Рагачова" супраць шклоўскага "Спартака" 2 траўня. Пачатак матча прызначаны на 17-ю гадзіну. Калдун заяўлены ў каманду ў якасці нападніка.

Нагадаем, што спявак прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні-2007, дзе заняў у фінале шостае месца — гэта быў найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым музычным конкурсе.

Фота — litvin.org